Пяты нумар “Слонімскага краю”



Выйшаў з друку пяты нумар краязнаўчага бюлетэню “Слонімскі край”, які выдаюць даследчыкі нашай мінуўшчыны: Васіль Герасімчык, Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын.

Нумар адкрываецца артыкуламі Васіля Герасімчыка пра Мілавідскую бітву 1863 года і пра лёс слонімскай сінагогі (1642).

Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын знаёмяць чытачоў з рукапісам заснавальніка Слонімскага краязнаўчага музея Язэпа Стаброўскага аб паходжанні назвы Слоніма.

Зацікавяць чытачоў і матэрыялы пра слонімца Міхаіла Цішэўскага, лёс якога закінуў у Пермскі край Расеі, знойдзены рукапіс паэта Язэпа Вількоўшчыка, пра слонімскіх паэтаў на старонках “Літаратуры і мастацтва” ў 1939-1940-х гадах, пра вялікія слонімскія пажары ў XIX стагоддзі. Друкуецца і пачатак артыкула пра Жыровічы Міхала Балінскага (1794-1864), а таксама шэраг іншых даследчых і новых матэрыялаў з гісторыі слонімскай зямлі. Поўнасцю нумар “Слонімскага краю” можна пачытаць на тут.

krajБарыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім