Васіль Палякоў: Будзем назіраць на ўсіх участках адной акругі Гомеля
Гомельскія дэмакратычныя сілы на будучых парламенцкіх выбарах плануюць засяродзіцца на кантролі адной акругі. На ўсіх участках гэтай акругі будуць працаваць незалежныя назіральнікі.
Намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў лічыць, што такая работа дазволіць атрымаць уяўленне пра справядлівасць працэсу падліку галасоў.
– АГП удзельнічае ў назіранні ў межах кампаніі “Права выбару”. Хутчэй за ўсё будзе яшчэ назіранне ад ініцыятывы “За справядлівыя выбары”. Гомельская арганізацыя АГП будзе ўдзельнічаць у назіранні. Плануецца, што будзе ўзятая ў Гомелі асобная акруга, дзе будуць закрыты ўсе ўчасткі.
Асобную кампанію па назіранні таксама плануюць арганізаваць і праваабаронцы, якія будуць працаваць у межах ініцыятывы „Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Беларускае Радыё Рацыя