10 чэрвеня ў Беларусі не прадаюць алкаголь
У Менску і па ўсёй тэрыторыі Беларусі 10 чэрвеня будзе дзейнічаць забарона на продаж алкагольных напояў і піва. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінгандлю. Абмежаванні будуць дзейнічаць з 00 гадзін 10 чэрвеня да 8 гадзін 11 чэрвеня.
Выключэннем стане продаж у разліў алкаголю ва ўстановах грамадскага харчавання.
Забарона на продаж алкаголю звязана з правядзеннем ва ўстановах сярэдняй адукацыі выпускных вечароў.
Рашэнні аб абмежаваннях прынятыя мясцовымі выканаўчымі камітэтамі.