Як вярнуць гістарычны воблік Гародні?



У Гародні за дзесяць гадоў пасля так званай рэканструкцыі Савецкай плошчы, так і не было рэалізавана закладзенай праектантамі музеефікацыі цэнтра. Безаблічны гарадзенскі цэнтр адштурхоўвае турыстаў, якія прыяжджаюць паглядзець каралеўскі горад.

Гародня

Гісторык Наталля Сліж кажа, як з мінімальнымі выдаткамі, улады маглі б вярнуць гістарычны воблік Старому Рынку (Савецкай плошчы):

– Няма зараз магчымасці рэканструяваць, але можна было б раскрыць гэтыя рэчы, як робяць у Чэхіі падмуркі, з падсветкай адкрываюць, пад шкло робяць, пішуць што гэта такое, побач шыльда. Мы не можам аднавіць, але мы можам зрабіць такі невялічкі кавалачак музея пад адкрытым небам – паказаць тыя падмуркі, штосьці зрабіць пад шкло. Гэта было б сапраўды прыцягальна.

Гарадзенскія гісторыкі, краязнаўцы шмат гадоў выступаюць за тое, каб на цяперашняй Савецкай плошчы была адноўлена старая забудова: Фара Вітаўта, Радзівілаўскі палац, Ратуша. А сама плошча павінна быць пешаходнай, з вывадам транспартнай развязкі на іншы, закладзены генеральным планам Гародні, чацвёрты мост праз Нёман.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня