Новы нумар “Тэкстаў” прысвечаны Тадэвушу Рэйтану
Пасля закрыцця кнігарні “Галіяфы”, з-за бюракратычных праблем ва ўласніка памяшкання, якое арэндуе кнігарня, выдавецтва “Галіяфы” нясе вялікія страты.
Аднак “Галіяфы” не здаюцца, кажа дырэктар выдавецтва Зміцер Вішнёў, і працягваюць выдаваць друкаваную прадукцыю. Гэтымі днямі пабачыў свет новы нумар літаратурнага альманаха “Тэксты”:
– Забіраем з друкарні новы нумар альманаха “Тэксты” прысвечаны Тадэвушу Рэйтану. У яго ўвайшлі матэрыялы самага рознага кшталту, не толькі прысвечаныя Рэйтану. Такую тэму абралі невыпадкова таму, што Рэйтан даволі значная асоба ў беларускім кантэксце і на жаль малавядомая ў Беларусі ў шырокіх колах.
Літаратурны альманах “Тэксты” Зміцер Вішнёў пачаў выдаваць у 2004 годзе ў самвыдаце. Толькі летась альманах атрымаў беларускае рэгістрацыйнае пасведчанне.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя