У Глыбокім прайшло свята выпускнікоў
Урачыстасць маладосці і прыгажосці, сяброўства і вернасці – свята выпускнікоў 2016 года прайшло ў Глыбокім. На агульнагарадское мерапрыемства на цэнтральную плошчу горада сабраліся выпускнікі школ раёна, іх бацькі, настаўнікі і жыхары горада.
Развітанне са школай звычайна выклікае дваякае пачуццё – пачуццё суму і радасці адначасова, – кажуць выпускнікі:
– Я адчуваю адначасова і радасць, і смутак, таму што ў гэтым месцы я правяла 11 год. А зараз маё жыццё ў адну хвіліну зменіцца. Вельмі цяжка вырашыць што ты хочаш. Кожны выпускнік – гэта герой, які праходзіць праз столькі выпрабаванняў.
– Змешаныя пачуцці. Усё ж такі 11 год мы пражылі разам, а тут ужо трэба развітвацца і са школай, і з сябрамі, і з настаўнікамі і нават з бацькамі.
Падчас свята былі ўручаныя грашовыя прэміі і памятныя падарункі выдатнікам вучобы і пераможцам абласных і рэспубліканскіх алімпіяд. Для выпускнікоў быў зладжаны канцэрт, удзел у якім прынялі і іх бацькі. А наперадзе маладых людзей чакае цэнтралізаванае тэставанне і паступленне ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае
Фота аўтара