У Гародні прэзентавалі збор твораў айца Надсана
Першая ў Беларусі прэзентацыя збора твораў апостальскага візітатара для беларусаў-католікаў замежжа, айца Аляксандра Надсана, прайшла ў Гародні.
Том на 600 старонак пабачыў свет у выдавецтве “Беларускі кнігазбор”. Яго змест дае добрае ўяўленне пра рэлігійную, культурна-гістарычную спадчыну святара, які жыве і працуе ў Лондане.
Кажа ўкладальніца зборніка Ірына Багдановіч:
– Айцец Аляксандр канешне валодае дасканалымі ведамі. Усе яго працы на глыбокай фактурнасці, дасведчанасці і ў той жа час ён валодае яшчэ бліскучым стылем падачы пісьма гэтага самога. Зачытваешся проста, часам мастацкай прозай так не зачытваешся, як зачытваешся кнігамі айца Аляксандра. Проста ўкручваешся ў гэтую гісторыю, пра што ён расказвае, гэтыя постаці паказаны так яскрава, тая ж Магдалена Радзівіл.
На прэзентацыю, якая прайшла ў грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай ў Гародні, прыйшлі вядомыя гарадзенцы. Прыехаў таксама асістэнт Аляксандра Надсана, святар Сяргей Стасевіч.
Прысутныя маглі паглядзець відэа-зварот аўтара кнігі, якому сёлета споўнілася 88 гадоў.
[Not a valid template]
[youtube id=”2sSMbmSo7AU”]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара