У Берасці адкрылася выстава „France 20…XVI”



„France 20…XVI” – выстава пад такой назвай пачала сваю працу ў Берасцейскім абласным краязнаўчым музеі. Экспазіцыя падтрыхтавана пры падтрымцы Ганаровага Консульства Рэспублікі Францыя ў Берасці і прымеркаваная да Беларускага году культуры.

000027_36279_big

Намесніца дырэктара па навуковай працы Таццяна Няклюдава адзначыла, што гэта добрая магчымасць даведацца больш пра краіну, якая мае гістарычную сувязь з Беларуссю:

– Мяркую, што гэтая выстава зблізіць дзве нашыя краіны, якія і так былі вельмі блізкія цягам стагоддзяў. Мы ўсе ведаем Тадэвуша Касцюшку – ганаровага грамадзяніна Францыі, мы ведаем пра тое, што Яраслаў Дамброўскі і Валерый Урублеўскі змагаліся на барыкадах Парыжскай камуны. Чэмпіянат Еўропы па футболе, які зараз праходзіць у Францыі, гэта толькі нагода, каб зачапіцца за гэты культурны і гістарычны пласт і пядняць яго.

Галоўная мэта выставы – паказаць багатую гісторыю і культурную спадчыну Францыі, а таксама гісторыю ўзаемаадносін Беларусі і Францыі. Выстава будзе працаваць цягам усяго лета.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота БелТА