У Беластоку зладзілі Беларускую патанцоўку
Беларуская патанцоўка „Аксамітны летні вечар” прайшла ў Беластоку ўжо трэці раз. Зараз арганізатары падрыхтавалі адмысловы сюрпрыз. На адной сцэне сустрэліся Пётр Скепка і Дымітрый Ціханюк з гурта “Дубіны” ды Dawid Szymczuk Band і Ілона Карпюк, якія прадставілі сваё бачанне вядомых хітоў “Дубіноў”.
Кажа спявачка Ілона Карпюк, якая выступіла у нязвыклай для сябе ролі фольк-выканаўцы:
– Гэта знакавы калектыў, “Дубіны” трэба лічыць гуртом пералому ў музыцы тут, на беларускай Беласточчыне. Таму ідэя вярнуць іхны рэпертуар і ўвогуле ідэя, каб сустрэўся на сцэне Беларускай патанцоўкі арыгінальны склад “Дубіноў” і тое, што ўсё атрымалася, гэта проста цудоўна. Гэты момант для нас гістарычны і сімвалічны!
Арганізатары патанцоўкі „Аксамітны летні вечар” адзначылі, што ў наступным годзе ідэя мерпарыемства можа некалькі змяніцца. І магчыма, сама патанцоўка будзе толькі яго часткай.
[Not a valid template]
Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара і Пятра Недзведзя