Беларусь абыграла Нігерыю ў алімпійскай кваліфікацыі
Баскетбалісткі зборнай Беларусі пераможна пачалі выступленне на кваліфікацыйным турніры ў французскім Нанте. У стартавым паядынку папярэдняй групы С падапечныя Анатоля Буяльскага сустракаліся з камандай Нігерыі і дамагліся перамогі з лікам 71:60 (14:14, 24:18, 20:13, 13:15).
Лепшай у складзе зборнай Беларусі стала Алена Леўчанка, у актыве якой 15 ачкоў і 13 падбораў пад шчытамі. Свой наступны матч беларускія баскетбалісткі правядуць 15 чэрвеня, супраць каманды Рэспублікі Карэя, якая стартуе заўтра сустрэчай з нігерыйскай зборнай. Калі беларускі зоймуць адно з двух першых месцаў, то ў чвэрцьфінале згуляюць з адным з прадстаўнікоў групы D. У ёй сёння зборная Кітая ўпэўнена перайграла каманду Венесуэлы – 77:59. 14 чэрвеня, кітаянкі сустрэнуцца з іспанскай зборнай.
Паводле БелТА