Кнігарня „Галіяфы” пакідае Траецкае прадмесце



Выдавецтва “Галіяфы” страціла чарговае памяшканне, якое яно арэндавала пад сваю кнігарню. Ад 13-га чэрвеня кнігарня, што працавала ў менскім Траецкім прадмесці, зачыненая. Як кажа дырэктар выдавецтва «Галіяфы» Зміцер Вішнёў, кнігарня неўзабаве адкрыецца ў новым памяшканні, таксама цягам месяца запрацуе анлайн-кнігарня:

– Мы запускаем інтэрнэт-кнігарню, літаральна праз 2-3 тыдні. Над гэтым ужо працуем паўгода. Вельмі добра распрацаваная і падрыхтаваная наша інтэрнэт-кнігарня. Праз яе мы прыйдзем да чытача з нашымі кнігамі.

Выдавецтва спадзявалася на «адэкватны кошт» арэнды памяшкання для кнігарні і магчымыя зніжкі, але цана засталася завялікай. Тым ня менш, Галіяфы ўжо «на стадыі заключэння дамоваў» па новым памяшканні для кнігарні, адрас якога пакуль не называецца.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота nn.by