Справа 1939 г. «Садыст з Беластока. Як катавалі ў НКВД»



10 красавіка 1939 года ў СССР здарылася падзея тэктанічных маштабаў: арышт сталінскага наркома Мікалая Яжова. Былому народнаму ўлюбёнцу, пра якога яшчэ нядаўна пісалі вершы і складалі балады, прад’явілі абвінавачванні ў шпіёнскай змове, падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў, у фальсіфікацыях следства і нават у гомасексуалізме.

У савецкіх газетах з’явіліся шматлікія артыкулы пра «шкоднікаў, якія прабраліся ў слаўныя органы». Так у СССР упершыню на афіцыйным узроўні было прызнана, што ў НКВД падследных люта катуюць…

Пасля падзення наркома Яжова па ўсіх тэрытарыяльных органах НКВД пракацілася хваля арыштаў. Нядаўнія гаспадары жыццяў і лёсаў мільёнаў людзей цяпер самі сядзелі на месцах падследных, выціралі скрываўленыя бяззубыя раты і прыніжана прызнаваліся ва ўсіх магчымых і немагчымых злачынствах.

Не абышла хваля арыштаў і Чарнігаў. Адным з першых быў арыштаваны Іона Аляксандровіч, ураджэнец Беластока, які за яжоўскім часам зрабіў у «органах» карказломную кар’еру.

2016-06-14_achromienka_na_uliku_kdb_12_01

АНКЕТА АРЕСТОВАННОГО

26 марта 1939 г. Управление Госбезопасности г. Чернигов.

АЛЕКСАНДРОВИЧ Иона Маркович,  1906 г. р., уроженец г. Белостока быв. Гродненской губерни, еврей, образование 4 класса, из рабочих, бывший член ВКП (б) с 1937 г., Бывший начальник 3-го отдела НКВД-НКГБ Черниговской области.

Проводил необоснованные аресты советской интеллигенции, безосновательно обвинял их в шпионской деятельности, применял недозволенные способы ведения следствия. 

2016-06-14_achromienka_na_uliku_kdb_12_02

2016-06-14_achromienka_na_uliku_kdb_12_03

З матэрыялаў следчай справы вынікае, што і Александровіч, і яшчэ пяцёра супрацоўнікаў НКВД, арыштаваных разам з ім, шчыра не разумелі, у чым іх вінавацяць. Афіцыйна катаванні падследных былі дазволеныя ў 1937 годзе ЦК ВКП (б) і асабіста таварышам Сталіным.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА АЛЕКСАНДРОВИЧА

ВОПРОС: Раскажите о вашей антисоветской вредительской деятельности в органах НКВД.

ОТВЕТ: Я действительно сурово допрашивал врагов народа, но не видел в этом ничего плохого. Товарищ Сталин учит, что по мере нашего продвижения вперед классовая борьба обостряется.

Абсалютная большасць падследных, якіх дапытваў Александровіч, вызнавала сваю віну. Ці не палова гэтых людзей былі расстраляныя. Але ж некаторыя ў нейкі цуд пазбеглі расстрэльных участкаў і лагераў…

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА СВИДЕТЕЛЯ ИЛЬИНА, АРЕСТОВАННОГО ПО ДЕЛУ «ГЕРМАНОФИЛОВ», от 17 апреля 1939 г.

ВОПРОС: Объясните, почему вы дали следствию ложные показания?

ОТВЕТ: Ложные показания мною даны вследствие угроз, оскорбления и морально-психологической атаки со стороны Александровича.

Александрович на допросах в феврале-марте месяце 1938 г. неоднократно применял ко мне меры физического воздействия, и я оговаривал по его требованиям невинных людей…

(…)

Меня привязывали к стулу и избивали резиновыми шлангами, горлышком бутылки сломали палец, обливали водой и ставили на мороз, садили на стул и не давали спать.

(…)

Александрович давал мне пустые листы бумаги, требовал, чтобы я ставил свою подпись, а потом писал сверху тексты протоколов моих показаний.

Александрович кричал мне – если я не подпишу бумаги, то сгнию на стуле. Он бил меня и смеялся.

2016-06-14_achromienka_na_uliku_kdb_12_08

2016-06-14_achromienka_na_uliku_kdb_12_09

2016-06-14_achromienka_na_uliku_kdb_12_10

2016-06-14_achromienka_na_uliku_kdb_12_11

Відавочна, Александровіч быў паталагічным садыстам, які атрымліваў асалоду ад катаваняў. Пры гэтым непасрэдных загадаў катаваць людзей ён не меў. Вось сведчанні былога начальніка Чарнігаўскага НКВД Андрэя Ягорава, якога арыштавалі разам з Александровічам.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА АРЕСТОВАННОГО ЕГОРОВА, 28 марта 1939 г.

ВОПРОС: Вы давали прямые установки на фальсификацию следственных дел?

ОТВЕТ: Не было никакой необходимости давать прямые установки, так как мои подчиненные сами проявляли инициативу.

2016-06-14_achromienka_na_uliku_kdb_12_13

2016-06-14_achromienka_na_uliku_kdb_12_14

2016-06-14_achromienka_na_uliku_kdb_12_15

 

Следства па справе арыштаваных «шкоднікаў у НКВД» цягнулася да вясны 1941 г. За гэты час «органы» высветлілі нямала цікавых акалічнасцяў і з асабістага жыцця Александровіча. Узорны камуніст, жанаты чалавек, бацька двух дзетак, меў двух каханак у Чарнігаве і адну ў Нежыне. Усе яны былі дапытаныя, прытым нежынская каханка пацвердзіла садысцкія схільнасці былога энкэвэдэшніка…

* * *

На судзе Александровіч цалкам вызнаў сваю віну.

Магчыма, ён абышоўся бы і «малою крывёю». Але ж адна са справай, якую ён фальсіфікаваў, тычылася так званых «германафілаў», то бок людзей, якія вінаваціліся ў сімпатыях да Трэцяга Райха. Аднак, увесну 1941 года гітлераўская Нямеччына ўжо стала лепшым сябрам Савецкага Саюза. Да таго ж, між НКВД і гестапа было падпісанае пагадненне пра шчыльнае супрацоўніцтва. У гэтым святле апраўдваць выкрывальніка «нямецка-фашысцкай змовы» было палітычна немэтазгодна.

Садыст Александровіч атрымаў пяць гадоў пазбаўлення волі.

У касацыйнай скарзе ён наракаў, што пад час следства яго таксама катавалі.

Пракуратура пакінула гэтую заяву без увагі…

2016-06-14_achromienka_na_uliku_kdb_12_04

2016-06-14_achromienka_na_uliku_kdb_12_05

2016-06-14_achromienka_na_uliku_kdb_12_06

 

2016-06-14_achromienka_na_uliku_kdb_12_07

2016-06-14_achromienka_na_uliku_kdb_12_12

2016-06-14_achromienka_na_uliku_kdb_12_16

2016-06-14_achromienka_na_uliku_kdb_12_17

2016-06-14_achromienka_na_uliku_kdb_12_18

2016-06-14_achromienka_na_uliku_kdb_12_19

2016-06-14_achromienka_na_uliku_kdb_12_20

2016-06-14_achromienka_na_uliku_kdb_12_21

 

* * *

У наступнай перадачы мы пагаворым пра папулярнае ў НКВД абвінавачванне ў «шкодніцтве» і пра тых нашых землякоў, якія былі расстраляныя паводле гэтага артыкула.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

 Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўная справа “5070-ОФ”.