У Менску прэзентуюць цудам ацалелы зборнік Анатоля Сыса
Сёння, 15 чэрвеня, у Менску ў Палацы мастацтва адбудзецца вечарына-прэзентацыя зборніка вершаў Анатоля Сыса “Берагі майго юнацтва”.
Паэт напісаў вершы для зборніка ў студэнцкія часы, але палічыў іх слабымі і спаліў друкапіс. У 2010 годзе ў бацькоўскім доме паэта другую копію друкапіса адшукаў літаратуразнаўца Алесь Бяляцкі.
Разам з Эдуардам Акуліным сёлета яны выдалі гэты зборнік:
– Кніга была напісана Анатолем, калі ён яшчэ быў студэнтам Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. І на чацвёртым курсе ён адправіў гэтую кнігу ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Але, на жаль, Фёдар Яфімаў, крытык, напісаў на гэтую кнігу адмоўную рэцэнзію. І такім чынам, Анатоль палічыў, што гэтая кніга не вартая чытацкай увагі. Сваім сябрам ён сказаў, што спаліў гэтую кнігу, а насамрэч, друкапіс захаваўся на радзіме Анатоля ў ягонай роднай хаце.
У прэзентацыі бяруць удзел Уладзімір Някляеў, Аляксей Марачкін, Алесь Бяляцкі, Павел Бераговіч, Міхась Скобла, Сяржук Сыс. Песні на словы Анатоля Сыса выканаюць барды Кася Камоцкая, Кастусь Герашчанка, Кацярына Ваданосава.
Вядоўца імпрэзы — Эдуард Акулін. Пачатак вечарыны а 19-й гадзіне.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя