„Грунтоўня” падвяла вынікі Касцюшкаўскага конкурсу
Прадстаўнікі берасцейскага культурнага цэнтру “Грунтоўня” абвесцілі пераможцаў конкурсу мастацкіх працаў да 270-годдзя Тадэвуша Касцюшкі. Па выніках інтэрнтэт-галасавання першае месца заняў Ілля Шамілаў з малюнкам “Вясёлы Касцюшка”. Гавораць кіраўнікі ўстановы Таццяна і Вінцэсь Клімусы.
Вінцэсь Клімус: 270 гадоў з дня нараджэння нашага нацыяльнага героя, вельмі выбітнай асобы ў сусветнай гісторыі, змагара за свабоду розных кантынентаў, розных народаў.
Таццяна Клімус: Былі пытанні ад мастакоў, як лепш зрабіць, пытанні такія чыста тэхнічныя.
Вінцэсь Клімус: У прынцыпе пра Тадэвуша Касцюшку шмат інфармацыі, шмат ведаюць. Мы паставілі задачу пашчырыць набор сюжэтаў і выяваў героя.
Пераможца атрымае грашовы прыз у памеры двухсот даляраў, таксама дзве лепшыя работы будуць выкарыстаныя ў вырабе сувенірнай прадукцыі.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя