БАТЭ разграміў „Крумкачоў”



15 чэрвеня прайшлі шэсць матчаў 12-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі па футболе. У цэнтральным паядынку тура БАТЭ прымаў на „Барысаў-Арэне” менскіх „Крумкачоў„. Каманда Аляксандра Ермаковіча цалкам дамінавала на полі і ў прысутнасці 6768 гледачоў лёгка разграміла гасцей — 5:0.

Вынікі астатніх сённяшніх матчаў:

„Белшына” — „Дынама” (Менск) — 1:2,

„Славія” — „Тарпеда-БелАЗ” — 0:1,

„Дынама” (Берасце) — „Нафтан” — 1:1,

„Віцебск” — „Граніт” — 0:1,

„Мінск” — „Слуцк” — 5:2.

У чацвер сустрэнуцца „Іслач” і „Гарадзея”, „Нёман” і „Шахцёр”.