„Антысавецкі беларус” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец



94y19XsBEP0У гонар гомельца Рыгора Клімовіча не названыя вуліцы роднага горада. Ягоныя вершы не чытаюць літаратуразнаўцы. Яго мемуары гарталі толькі нешматлікія гісторыкі, якія цікавяцца праблематыкай сталінскіх рэпрэсіяў. Аднак Рыгор Клімовіч адыграў важную ролю ў арганізацыі паўстання палітычных зняволеных Нарыльскага канцлагера летам 1953 года.