Затрыманы першы намеснік старшыні праўлення Беларусбанка



15 чэрвеня праваахоўнымі органамі Беларусі быў затрыманы першы намеснік старшыні праўлення найбуйнейшага банка краіны — Беларусбанка, Генадзь Гаспадарык. Пра гэта Tut.by паведамілі дзве не звязаныя адна з адной крыніцы.

gospodarik-gennadiy

«Учора «закрылі». Кажуць, хабар», — сказаў адзін з суразмоўцаў. Паводле інфармацыі ў банкаўскіх колах, Гаспадарык быў затрыманы ў сваім кабінеце.

У прэс-службе Беларусбанка не маюць інфармацыі аб затрыманні топ-менеджара. Там не адказалі на пытанне, ці прысутнічаў ўчора і сёння Генадзь Гаспадарык на працоўным месцы.

МУС і Следчым камітэтам Беларусі крымінальных спраў у дачыненні да першага намесніка праўлення Беларусбанка не распачыналася. Мер працэсуальнага прымусу не ўжывалася.

У прэс-службе КДБ адзначылі, што пакуль не валодаюць інфармацыяй аб затрыманні першага намесніка старшыні праўлення банка.

***

Генадзь Гаспадарык нарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Нялепава Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, БДЭУ. Працоўны шлях пачынаў у 1981 годзе майстрам Першамайскай ПМК-13 аб’яднання «Смаленскмеліярацыя».

У банкаўскую сістэму прыйшоў пасля службы ў шэрагах Савецкай арміі. З 1983 па 1987 год працаваў інжынерам у Кастрычніцкім і Савецкім аддзяленнях, начальнікам аддзела Мінскага гарадскога ўпраўлення Стройбанка СССР. У 1988-1991 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення, галоўны інжынер упраўлення інжынерна-тэхнічнага кантролю Беларускага рэспубліканскага банка Жылсацбанка СССР. З 1991 па 1994-ы працаваў намеснікам начальніка аддзела, які кіраваў Траецкім аддзяленнем Галоўнага ўпраўлення Нацбанка па г. Мінску.

У 1994-1997 гадах – старшыня праўлення АКБ «Белчыгункабанк», начальнік галіновага кіравання «Белчыгункабанк АСБ «Беларусбанк». У 1997-м прызначаны начальнікам Менскага гарадскога ўпраўлення, а 2002-га года – намеснікам праўлення Беларусбанка. Праз 10 гадоў стаў першым намеснікам старшыні праўлення Беларусбанка. tut.by