74-я гадавіна пацыфікацыі гітлераўцамі вёскі Райск



У вёсцы Райск, што на Падляшшы, ушанавалі памяць 149 мірных жыхароў вёскі, якія 16 чэрвеня 1942 года былі расстраляныя гітлераўцамі. Найперш у мясцовай царкве, пасля на магіле расстраляных, прайшла адмысловая малітва.

DSC_5567

Пасля ў клубе, дзе знаходзіцца і зала памяці, прысвечаная трагічным падзеям 1942-га года, тэатральная група з Беларускага музея ў Гайнаўцы паказала спектакль паводле кніжкі Святланы Алексіевіч “Апошнія сведкі”.

– Я перажыла тое. Мае вочы бачылі тое. Мы маленькія былі, але нашыя вочы бачылі. Гэта ўжо пазнейшае пакаленне не пазнала тое, што пазнала маё пакаленне. Мы адыходзім, а вы далей працягвайце і не забывайце. Выбачайма, але не забывайма.

Сярод 149 забітых перадусім былі мужчыны ды хлопцы. Вёску спалілі, а мясцовую царкву разабралі. Тых людзей, якіх немцы пакінулі пры жыцці, паразвазілі па іншых мясцовасцях. Прычынай усяго было абстралянне савецкімі партызанамі нямецкай машыны. Вёска адбудавалася, а жыхары кожны год успамінаюць гэтыя жахлівая падзеі. Праз год споўніцца 75-я гадавіна пацыфікацыі вёскі.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара