Міхалова мае сваю настольную гульню



Горад і гміна Міхалова маюць сваю настольную гульню «Michałopol» створаную на ўзор амерыканскай Monopoly, якую прэзентуюць у суботу 18 чэрвеня ў час другога свята горада.

«На табліцы гульні знаходзяцца назвы вёсак і розных установаў гміны, якія можна купіць за адмысловаыя грошы», — кажа дырэктар Гміннага асяродка культуры ў Міхалове Марцін Секерко:

— Усе населеныя пункты, якія купляюцца, як у гульні «Манаполія», гэта ўсё нашы населеныя пункты, таксам на гульнявым полі знаходзяцца розныя ўстановы нашай гміны, то бок не толькі гарады але і розныя інстытуцыі нашага абшару.

Гульня «Michałopol» мае таксама свае адмысловыя грошы. На «міхалках» бо так называецца банкнота, змешчаныя постаці асобаў заслужаных для гміны. Ігра будзе даступная пакуль што ў гмінных установах але неўзабаве яе зможа набыць кожны . Турнір гульні ў Michałopol на днях Міхалова — у суботу 18 чэрвеня ў 16 у амфітэатры.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара