Беларускі ўрад прадставіў праграму развіцця Беларусі



Зніжэнне інфляцыі да 5 працэнтаў, рост прыбыткаў насельніцтва амаль на 12 працэнтаў, павелічэнне працягласці жыцця да больш як 75 гадоў – усё гэта абяцае праграма развіцця Беларусі на наступную пяцігодку, якую сёння прадставіў беларускі ўрад. Праграма мае быць прынятая на традыцыйным Усебеларускім нацыянальным сходзе, які запланаваны на 22-23 чэрвеня ў Менску.

Беларускі эканаміст Леанід Заіка адзначае, што з палітычнага гледзішча праграма развіцця на пяцігодку – вельмі пазітыўны дакумент:

– З’езд пераможцаў сацыялізма ў выглядзе Усенароднага сходу павінен паўтарыць, што правільнай дарогай ідзеце. Асноўныя лічбы, яны, канешне, не аб чым не гавораць. 12% прырост ВУП. Даходы сінхронна падвышаюцца на 2% у год. А 2% пры 300-даляравым заробку – гэта 6 даляраў. А кіраўнік краіны даў распараджэнне падвышаць каммунальныя расходы толькі на 5 даляраў у год. Зарплата будзе расці на 6 даляраў, а плата за кватэру – на 5 даляраў.

Паводле Леаніда Заікі, не варта таксама чакаць і абяцанае разнявольванне бізнес-ініцыятывы ў Беларусі. На думку эксперта, падобныя абяцанні гучаць не першы год, але дагэтуль не рэалізаваныя.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам гутарка ў гукавым фармаце: