Moody’s змяніла рэйтынг Беларусі з “негатыўнага” на “стабільны”
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody’s змяніла прагноз суверэннага рэйтынгу Беларусі і рэйтынгу незабяспечанага доўга з “негатыўнага” на “стабільны”. Гэтыя паказнікі краіны пацверджаныя на ўзроўні “Саа1”.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-рэліз агенцтва, змяненне прагнозу адлюстроўвае паляпшэнне пазіцыі краіны па знешняй ліквіднасці, а таксама скарачэнне дэфіцыту рахунка бягучых аперацый і ўвядзенне больш гнуткага рэжыму валютных курсаў.
Таксама пацверджаная мяжа рэйтынга валютнага доўга Беларусі на ўзроўні “Саа1/NP”, мяжа рэйтынгаў абавязанняў і дэпазітаў у нацыянальнай валюце — “В3”, мяжа рэйтынгу дэпазітаў у замежнай валюце — “Саа2/NP”.
Паводле прагнозаў экспертаў Moody’s, сёлета ВУП Беларусі скароціцца на 2,7%, а налета ўзрасце на 0,4%. Прычынай сёлетняга спаду называюць нестабільную сітуацыю ў эканоміцы Расеі.