Беластоцкая пілігрымка ў манастыр св. Ануфрыя ў Яблычыне



Ужо 25-ы раз з Беластоку выйшла паломніцтва ў манастыр св. Ануфрыя ў Яблычыне. Падарожжа пілігрымы пачалі 15 чэрвеня, каб прайсці 250 кіламетраў, і 24 чэрвеня, напярэдадні свята Ануфрыя, дайсці ў манастыр.

“Падаемся ў манастыр, які заўсёды быў верны Праваслаўю,” – кажа айцец Павел Стэрлінгоф.

– Ідзем у паломніцтва, каб прынесці свае радасці, смутак, просьбы, малітвы за сябе, за сваіх блізкіх, за сяброў. Мы ідзем праз такія мясціны, якія былі калісьці праваслаўнымі, а цяпер там мала праваслаўных, ці ўвогуле іх няма. Паломніцтва – гэта знак нашай веры, знак нашай любові Госпаду Богу, а таксама айцу Ануфрыю.

Свята-Ануфрыеўскі манасыр у Яблычыне паўстаў у пачатку 16-га ст. над ракой Бугам. Ад свайго заснавання і па сённяшні дзень манастыр верны Праваслаўю. Галоўныя святкаванні на святога Ануфрыя пройдуць 25 чэрвеня.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара