“Гісторыя ў цэгле”
Выстава старадаўняй цэглы, кафлі і дахоўкі адкрылася ў Берасцейскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы. Экспазіцыя пад назвай “Гісторыя ў цэгле” – вынік працы двух краязнаўцаў Сержука Грыня, Івана Чайчыца і фатографа Алега Малейкі.
Падрабязней кажа Іван Чайчыц:
– Для аматараў гісторыі тут, канешне, знойдзецца шмат ключыкаў да розных гістарычных замочкаў. Усе мы выдатна разумеем, што калоніі Варбурга няма, штосьці адсутнічае ўжо ў калоніі Нарутовіча. Плюс на тэрыторыі старога горада знікла шмат будынкаў. Але ж, акрамя фотаздымкаў, штосьці яшчэ захавалася. Гэта дахоўка, кафля, ходнікавая плітка, вогнеўстойлівая і керамічныя цэгла.
Выстава “Гісторыя ў цэгле” працягнецца да Дня горада – 28 ліпеня. На ёй можна ўбачыць будаўнічыя вырабы XIV-XX стст. Частка з экспанатаў аздоблена фотаздымкамі будынкаў горада, у тым ліку ўжо не існуючых, з рэшткаў якіх і знаходзілі краязнаўчы матэрыял.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце