Партыя БНФ адмаўляецца ад кааліцыяў на выбарах
Партыі БНФ не будзе ў новых аб’яднаўчых кааліцыях на парламенцкіх выбарах. На іх яна ідзе выключна са сваім спісам кандыдатаў у дэпутаты і пасланнем да беларускага выбаршчыка. Такое рашэнне 18 чэрвеня пацвердзіў Сойм Партыі БНФ.
У рэзалюцыі сойма адзначаецца, што Партыя БНФ адзінай мэтазгоднай формай узаемадзеяння з палітычнымі суб’ектамі падчас кампаніі 2016 года бачыць кампанію назірання „Права выбару”.
Партыя БНФ і грамадскае аб’яднанне БНФ „Адражэнне” вылучылі каля 30 сваіх прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій, якія фармуюцца для працы на выбарах. Гэтая лічба можа павялічыцца, бо права вылучэння прадстаўнікоў у камісіі маюць і абласныя арганізацыі партыі.
Як вядома, выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 11 верасня.
Беларускае Радыё Рацыя