Дзень «адкрытых дзвярэй» у беластоцкім асяродку для ўчекачоў



Быў футбольны матч, гульні для дзяцей і прэзентацыя нацыянальных страў. Беластоцкі асяродак для іншаземцаў сарганізаваў дзень «адкрытых дзвярэй». Узяць удзел у ім змог кожны, хто цікавіцца іншымі культурамі ды сітуацыяй уцекачоў з іншых краін.

92316

Кажа Павел Лукальскі працаўнік асяродка:

Мэтай была лепшая асіміляцыя нашых жыхароў горада з уцекачамі. Таму мерапрыемства мае адкрыты характар. Стараемся прыцягнуць да нас найбольшую колькасць людзей, якія дагэтуль не мелі дачынення да праблемы ўцекачоў. Хочам паказаць, як нашы іншаземцы жывуць і функцыянуюць кожны дзень.

Гэта асобы з Расейскай Федэрацыі чачэнскай нацыянальнасці, а таксама грамадзяне Украіны.

Уцекачы:

У Крыме зараз Расейская Федэрацыя. А мы не хочам Расеі. Там цяжка, людзі знікаюць, а мы непакоімся за нашых дзяцей і саміх сябе.

– Я ў Польшчы ўжо цягам 2 гадоў. З’ехаў з Крыма яшчэ да рэферэндуму. Тут добра, спакойна і мне, і маёй сям’і. Ды і людзі тут добрыя.

У Беластоцкім асяродку для іншаземцаў жыве 180 чалавек. Большасць — гэта ўцекачы з Чачні. Ёсць таксама крымскія татары, якія ў час рэферэндуму па далучэнні да Расеі ўцяклі ў Польшчу. У асяродку можна знаходзіцца да паўгода. Пазней, калі афіцыйна атрымаюць статус уцекача, яны трапляюць на год у інтэграцыйную праграму.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Dorota Mariańska