Гульня ў падтрымку здароўя Матвея
Гарадзенскія аматары экстрэмальных гульняў прынялі ўдзел у сеансе адначасовай гульні. Гэтым разам гульня мела назву #Матвейздоровей і была прысвечана збору грошай на лячэнне хлопчыка з Гомеля Матвея Курбека. Гульня адначасова адбывалася ў 14 гарадах у Беларусі, Расеі ды Украіне
Пра свой удзел у гэтым мерапрыемстве кажа капітан гарадзенскай каманды Уладзімір.
– Мы ўдзельнічаем у гэтым праекце, бо хочам захаваць хлопцу жыццё.
Сяргей Мармыш, удзельнік каманды: У гэтым праекце мы ўдзельнічалі таму, што сам рух “Энкаўтар” – гэта цікавыя гарадскія гульні. Мы ўжо даўно ў іх удзельнічаем. Удвая было прыемна, што гэтая гульня праводзілася ў падтрымку здароўя дзіця. То бок спалучалася з дабрачыннай акцыяй. Гэта было ўдвая больш цікава. Таму выклікала больш увагі ў іншых гарадах, у тым ліку і ў нашым горадзе.
Грошы для Матвея збіралі беларусы ў Гомелі ды Баранавічах, Менску ды Гародні, Бабруйску ды Дзяржынску, жыхары Украіны ў Харкаве. У Расеі збор пад час гульні адбываўся ў Краснадары ды Мурманску, Маскве да Тамбове.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя