Гарадзенцы размаўлялі пра культуру пітва



У гарадзенскім прыватным музеі Януша Паруліса адбылася сустрэча, на якой гарадзенскія краязнаўцы дзяліліся сваімі гісторыямі пра культуру пітва ў розныя часы. Калекцыянер Януш Паруліс распавёў пра жыццё гарадзенскіх рэстаранаў і паказаў разнастайныя меню  гарадзенскіх кавярняў і рэстаранаў.

А краязнаўца Віктар Саяпін распавёў прысутным пра тыя рэстараны, што існавалі ў паваеннай Гародні:

– Першы раз я трапіў у рэстаран, калі мне споўнілася 18 гадоў. У той час я ўжо працаваў, сам зарабляў грошы і мог сабе дазволіць час ад часу зайсці ў бліжэйшы ад майго дома рэстаран, які знаходзіўся ў нашым старым чыгуначным выкзале. Вельмі добры быў рэстаран, вельмі смачна гатавалі. Хіба ў горадзе гэта была найлепшая кухня.

Пасля сустрэчы для ўсіх жадаючых была арганізавана экскурсія па музеі. Мерапрыемства адбылося ў рамках серыі сустрэч, прысвечаных гарадской культуры Гародні, арганізаванай кампаніяй “Будзьма Беларусамі”.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Савелія Малчанава