У Кобрыні адбыўся ўстаноўчы сход руху «За незалежнасць»
У Кобрыні адбыўся ўстаноўчы сход руху «За незалежнасць». У ім удзельнічалі прадстаўнікі з Магілёўскай, Гомельскай і Берасцейскай абласцей.
На сходзе абралі раду, у яе склад увайшлі Ларыса Жаўнарчук з Пружан, Жана Шчарбініна з Гомеля, Міхась Бернат з Баранавіч і Алесь Мех з Кобрына:
— На сходзе быў зроблены палітычны даклад. Першае, што адзначалася дакладзе: прарасейскі рэжым, які ўсталяваўся ў Беларусі на сённяшні момант палітычны і эканамічны банкрут. Другое, нашы палітычныя партыі дэгенеравалі і фактычна сталі часткай гэтага рэжыму. Трэцяе, рэжым і існуючая псеўда-апазіцыя стварылі небяспеку анексіі краіны.
На сходзе выпрацавалі накірункі працы руху “За незалежнасць”. Першы і галоўны – стварэнне корпуса адукаваных, падрыхтаваных і адказных людзей, здольных арганізаваць дзяржаўнае і нацыянальнае жыццё – кажа Алесь Мех.
Беларускае Радыё Рацыя