На 21 чэрвеня ў Беларусі аб’явілі штармавое папярэджанне
Па магчымасці не выходзіць з дому і адключыць лішнія электра-прыборы. Гэта некаторыя рэкамендацыі на час навальніцаў. Яны пройдуць сёння па ўсёй Беларусі. Гідраметцэнтр аб’явіў на 21 чэрвеня штармовае папярэджанне. Навальніцы і шквалісты вецер могуць нанесці вялікія шкоды.
Марцін Шыманюк з добраахвотнай пажарнай службы ў Нараўцы папярэджвае кіроўцаў, якіх непагода сустрэне ў дарозе:
— У такіх сітуацыях найлепш спыніцца і перачакаць: не выходзіць з машыны. Найлепш спыніцца там, дзе няма дрэваў. А калі вы ўсё ж ў лесе, дык трэба старацца спыніцца там, дзе бачна, што гэтыя дрэвы здаровыя і вецер на дасць рады іх выкарчаваць.
Трэба памятаць, што навальніцы нясуць небяспеку ня толькі на дарогах і ў лясах. Варта забяспечыць таксама свае панадворкі – кажа Марцін Шыманюк:
— Калі вы ўжо бачце, што ідзе хмара і вялікі вецер, можна пазбіраць з панадворка нейкія лёгкія кавалкі бляхі, небяспечныя вострыя прылады, якія вецер можа ўзняць і нарабіць шкоды маёмасці і, крый божа, іншаму чалавеку.
У МНС настойліва рэкамендуюць выконваць правілы бяспекі пры моцных ліўнях і навальніцах.
Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя