«Гулікі» — рэпартаж Касі Бергель
Гнілая бульба, якую ў народзе празвалі «гулікамі», стала асноўнай ежай людзей у галодныя пасляваенныя гады. У 46-47-м гадах мінулага стагоддзя паўднёвая Беларусь цярпела ад страшнага голаду. Быў неўраджайны год, а калгасы забіралі апошняе, што заставалася ў хатах, а дакладней у зямлянках, бо хатаў, спаленых немцамі, многія людзі адбудаваць яшчэ не паспелі. Гэтая траўматычная ў беларускай гісторыі тэма дагэтуль застаецца пад заслонай маўчання. Захаваліся толькі ўспаміны сведак часу. Для Беларускага Радыё Рацыя старажылы вёсак Брагінскага і Лоеўскага раёнаў распавядаюць сваю гісторыю: як выжывалі ў час голаду.