Гомельскіх журналістаў затрымалі ў Лоеве



Супрацоўнікі міліцыі ўмяшаліся ў працу відэааператараў Кастуся Жукоўскага і Аляксея Атрошчанкі, калі тыя здымалі сюжэт пра эканамічныя і сацыяльныя праблемы райцэнтра.

Паводле словаў Кастуся Жукоўскага, ён з калегам не паспелі адзняць некалькі кадраў з лоеўскім заводам па вырабе цэглы, як да іх пад’ехалі міліцыянты. У грубай форме журналістаў затрымалі, пры гэтым маглі пашкодзіць апаратуру. Міліцыянты надзелі на аператараў кайданкі. Кастусь Жукоўскі заяўляе, што праз збіццё ў яго ўзняўся артэрыяльны ціск.

На гэты момант журналісты Кастусь Жукоўскі і Аляксей Атрошчанка знаходзяцца ў будынку Лоеўскага РАУС.

Беларускае Радыё Рацыя