На польска-літоўскай мяжы затрымалі нелегалаў
Мытная служба ў Будзіску на польска-літоўскай мяжы падчас дагляду буса з латышскімі нумарамі выявіла, што кіроўца перавозіў 10 чалавек, якія не мелі дакументаў знаходжання на тэрыторыі Польшчы.
Гаворыць прэс-сакратар мытнай службы, малодшы асьпірант Мацей Чарнэцкі:
– Раніцай 21 чэрвеня на дзяржаўнай дарозе №8 паблізу польска-літоўскай мяжы мытнікі з Будзіска спынілі для кантроля «Мерседес» з латышскімі рэгістрацыйнымі нумарамі. Падчас праверкі аказалася, што паміж пустых скрынак для гародніны хаваюцца нелегальныя мігранты з Азіі ў колькасці 10-ці чалавек.
Кіроўца латышскай машыны, а таксама іншаземцы, затрыманыя памежнай аховай для высвятлення справы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Bieszczadzki OSG