Апазіцыя дамовілася аб каардынацыі дзеянняў



Апазіцыя дамовілася аб каардынацыі дзеянняў падчас парламенцкай кампаніі. Прадстаўнікі адзінаццаці партыяў, рухаў і структураў канчаткова падпісалі адпаведнае пагадненне. Пра тое, што ў прыватнасці ўтрымлівае гэты дакумент, распавёў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі:

– Там, дзе гэта магчыма, кандыдаты будуць узгадняць і магчыма саступаць адзін аднаму на тых акругах, дзе будуць два ці тры, каб на этапе агітацыйнай кампаніі пасля рэгістрацыі застаўся адзін кандыдат. Мы будзем імкнуцца да змяншэння канкурэнцыі сярод дэмакратычных сілаў. Мы дамовіліся таксама, што будзем каардынаваць падрыхтоўку і правядзенне супольных масавых акцый і загадзя абяцаем нашым грамадзянам анансаваць дэталёвы план правядзення акцый пратэсту, калі яны будць, і мэты іх правядзення.

Пад пагадненнем аб каардынацыі дзеянняў падчас парламенцкае кампаніі таксама стаяць подпісы Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Някляева, Юрыя Губарэвіча, Вячаслава Сіўчыка ды іншых палітыкаў.

Нагадаем, што парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 11 верасня.

Стас Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя