Суіцыд – праблема сучаснага грамадства
На Берасцейшчыне з надыходам восені медыкі ды праваахоўнікі праводзяць прафілактыку суіцыдаў. Лічыцца, што ўвосень у людзей са слабой псіхікай абвастраецца жаданне скончыць жыццё самагубствам. Хоць статыстыка сведчыць пра іншае, у вобласці па стане на першае верасня ўжо 149 грамадзян скончылі жыццё самагубствам.
Выратаваць чалавека магчыма, калі своечасова звярнуцца па медычную дапамогу, кажа берасцейскі псіхіятр Анатоль Івянцоў:
– 99% людзей атрымліваюць вынік за першы ці другі тыдзень лячэння і бачаць іншую магчымасць рашэння сваіх праблем. Я ведаю шмат такіх пацыентаў, якія прыходзілі з думкамі пра суіцыд, а літаральна праз два-тры месяцы гаварылі: ”Як я наогул мог пра гэта думаць?!”
Анатоль Івянцоў адзначае, што калі вакол чалавека шмат людзей, гэта не азначае, што ён не адзінокі. Галоўнае, каб быў побач сябра, які зможа па вачах зразумець бяду і дапамагчы.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота taday.ru