Ці перастануць беларускі паміраць падчас родаў?
У Беларусі намагаюцца цалкам выкараніць такую негатыўную з’яву, як жаночая смяротнасць пры нараджэнні дзіцяці.
Летась у краіне зафіксавана чатыры выпадкі, што па дадзеным Сусветнай арганізацыі здароўя характарызуецца, як нізкі ўзровень у параўнанні з былымі краінамі СССР. Кропкай адліку бярэцца 1990 год, калі ў Беларусі памерла 33 жанчыны.
Шмат залежыць не толькі ад медыкаў, але і ад саміх бацькоў, адзначае ўрач-геніколаг Маргарыта Лазюк, якая раіць наведваць курсы па падрыхтоўцы да нараджэння дзіцяці:
– Курсы гэтыя вельмі карысныя, яны вучаць не толькі дыхаць правільна і паводзіць сябе правільна падчас родаў. Яны рыхтуюць таксама бацькоў, яны рыхтуюць будучых маці, як правільна кантактаваць з навароджаным дзіцём, як правільна рабіць тыя ці іншыя маніпуляцыі. Яны цалкам чытэльна і правільна расказваюць пра тое, дзе і калі павінна быць атрымана, якая гэта павінна быць дакументацыя, куды яе трэба занесці.
У Міжнародным рэйтынгу мацярынства наша краіна займае 25-е месца па суседству з Эстоніяй ды Чэхіяй, далёка пакідаючы за сабой Расею і Украіну.
Беларускае Радыё Рацыя