У беластоцкіх гарадскіх аўтобусах цяпер бясплатны Wi-Fi



Ад сёння ва ўсіх аўтобусах грамадскага транспарту ў Беластоку дзейнічае бясплатная сетка Wi-Fi. Інтэрнет у аўтобусах працуе на аснове публічнага гот-споту. Каб скарыстаць з бясплатнага інтэрнету трэба набраць і залагавацца ў сетцы з бакавым нумарам аўтобуса.

„Гэта добрая справа для людзей, якія хочуць хутка праверыць пошту, фейсбук ды твітэр, а таксама неабходная рэч для турыстаў,” – кажа прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі.

– З сённяшняга дня ў грамадскім транспарце дармовы Wi-Fi, будзе даступны ва ўсіх аўтобусах без якіх-небудзь пароляў. Можна будзе праверыць не толькі сваю электронную пошту, твітэр, фэйсбук, але і атрымаць інфармацыю, напрыклад, пра Беласток.

Беластоцкая аўтобусная камунікацыя мае 255 аўтобусаў. Ва ўсіх машынах зманціраванае спецыяльнае абсталяванне. Месячны кошт інтэрнету ва ўсіх аўтобусах – 11 тысяч злотых.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота bialystokonline.pl