У Малдове з’явіліся зялёныя чалавечкі – РНБА
Расея спрабуе дэстабілізаваць сітуацыю ў Малдове – там з’явіліся так званыя „зялёныя чалавечкі”. Пра гэта паведамляе Інфармацыйна-аналітычны цэнтр РНБА.
„Расея спрабуе дэстабілізаваць сітуацыю не толькі ва Украіне, але і ў іншых краінах. Паводле заявы экс-намесніка МУС Рэспублікі Малдова Г. Касавана на тэрыторыі Малдовы прысутнічаюць так званыя зялёныя чалавечкі, якія вярбуюць моладзь і вучаць яе метадам дэзінфармацыі, дзеянням у экстраных сітуацыях, прымяненню стралковай зброі”, – гаворыцца ў паведамленні.
РНБА, са спасылкай на словы экс-намесніка МУС Рэспублікі Малдова Г. Касавана, паведаміла, што на поўдні Малдовы завербавана больш за 500 чалавек, якія прайшлі падрыхтоўку ў Растове, Маскве, Прыднястроўі і Бельцах.