Арнольд Макмілін – пра беларускую літаратурную рунь
Брытанскі беларусіст Арнольд Макмілін напісаў новую кнігу. Па-беларуску яна завецца „Рунь: маладыя беларускія паэты пачатку ХХІ стагоддзя”. Аўтар аналізуе творчасць 40 паэтаў, якія нарадзіліся пасьля 1980 году.
– У аднаго з паэтаў у вершах былі радкі, у якіх згадваецца прэзідэнт, і ў выдавецтве сказалі, што трэба зняць, а то і нас, і вас пасадзяць. Мае апошнія кнігі былі выдадзеныя ў Польшчы, дзе няма цэнзуры, але кнігі адтуль не трапляюць у беларускія кнігарні.
Таму прафесар Макмілін пайшоў на кампраміс. Беларускамоўны пераклад манаграфіі “Рунь” будзе прэзентаваны ў кастрычніку ў Менску. Кнігу апублікуе выдавецтва “Кнігазбор”.
Стась Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя