На Берасцейшчыне абмяркоўвалі грамадскія праблемы



Праваабаронцы і грамадскія актывісты з розных рэгіёнаў Берасцейшчыны з’ехаліся ў абласны цэнтр на сустрэчу, каб абмеркаваць самыя актуальныя праблемы і спробы іх вырашэння, кажа арганізатар сустрэчы праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

– Асноўная мэта гэтай сустрэчы – даць людзям зразумець з рэгіёнаў галоўную рэч: што яны са сваімі праблемамі не сам-насам у гэтым сусвеце, што людзей з падобнымі праблемамі вельмі шмат і разам вырашаць гэтыя праблемы значна прасцей.

Праблемаў сапраўды хапае, – кажуць удзельнікі сустрэчы, – і адзначаюць нежаданне з боку дзяржавы іх вырашаць:

Уладзімір Шылко, Лунінец: Людзей хвалюе сфера камунальнай гаспадаркі, якасць паслуг, праблема беспрацоўя.

Сяргей Гоўша, праваабаронца, Баранавічы: Адна з найпершых праблемаў зараз – гэта праблема беларускай мовы, якая выціскаецца з ужытку.

Уладзімір Казека, Драгічын: Мне прыйшлося ўзяць надзел зямлі, каб выжыць. Калі аб гэтым даведаўся кіраўнік калгаса, яны проста забралі маю зямлю самавольна. Выдзяляюць зямлю толькі тым, хто блізкі да ўлады.

Паводле Уладзіміра Вялічкіна, улада ўсё робіць для таго, каб чалавек не змог вырашаць свае праблемы. Напрыклад, адвакацкія паслугі дастаткова дарагія. Праваабаронцы дапамагаюць бясплатна, але іх пазбавілі магчымасці прадстаўляць пацярпелых у судзе ды іншых дзяржаўных установах.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя