На пляжах Адэскай вобласці пабольшала беларусаў



Сёлета на пляжах Адэскай вобласці значна пабольшала беларусаў. Гэтаму спрыяюць не толькі суадносна невысокія кошты на адпачынак і добрая арганізацыя курортнай інфраструктуры, але і традыцыйная добразычлівасць адэсітаў.  Пры гэтым Адэса з’яўляецца ці не самым спакойным месцам адпачынку ва ўсёй Украіне – узровень крымінальных злачынстваў тут адзін з найніжэйшых.

4D8B82

Расказвае адэская актывістка Вера Гапеева:

– А яшчэ варта паехаць і адачываць у Адэсе. Адэситы -звычайныя людзі, усе добрыя, ветлівыя. Пакажуць дарогу куды трэба, усе распавядуць, і нават гісторыю горада раскажуць, калі ты проста спытаеш, як прайсці на Дзерыбасаўскую. Я езджу і бачу досыць шмат машын з беларускімі нумарамі, апошнім часам іх стала прыкметна больш, у мінулым годзе іх амаль не было. А ў гэтым годзе іх ужо шмат, і мы вельмі рады іх бачыць.

Сярэдні кошт адпачынку на адэскіх курортах для сям’і з трох чалавек на два тыдні сёлета складае каля 400-500 даляраў.

Беларускае Радыё Рацыя