Беларусы Іркуцка рыхтуюцца да Купалля



Гэтым разам святкаванне адбудзецца на беразе Ангары. Папярэдне на ўдзел у свяце падалі заяўкі каля пяці соцень чалавек. Мяркуецца, што святкаванне будзе праходзіць у адпаведнасці з аўтэтнычным абрадам – са скокамі праз вогнішча, купальскімі вянкамі, варажбою і спевамі традыцыйных “купалкаў”.

Распавядае актывіст Іркуцкай беларускай суполкі “Крывічы” Алег Рудакоў:

– Нас аб’ядноўвае, перш за ўсё, народная традыцыя. Тое ж самае Купалле. У Беларусі традыцыя Купалля – гэта сталая традыцыя, яна дасённня працягваецца, многія бывалі ў вёсках, дзе Купалле ладзілася спаконвеку. Гэтая традыцыя правядзенне нацыянальных абрадавых святаў дагэтуль у Іркуцку вельмі моцна пашырана. Але акрамя нашага Купалля Іркуцкае таварыства беларускай культуры ладзіла і сваё асобнае Купалле. Цяпер у нас пачалі множыцца Купаллі.

Купалле святкуецца беларусамі Прыбайкалля ад пачатку 90-х гадоў. Гэтае свята трывала ўпісалася ў культурны краявід Іркуцка.

Беларускае Радыё Рацыя