Выстава „Беларусы ў Войску Польскім” – з 6 ліпеня



6 ліпеня ў 17:00 у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі (Менск, вул. К.Маркса, 12) адбудзецца адкрыццё выставы „Беларусы ў Войску Польскім 1939-1945 гг. з прыватнага архіва Ігара Мельнікава”.

Выстава прысвечаная беларусам, якія ваявалі ў складзе Войска Польскага супраць нацыстаў на розных франтах Другой сусветнай вайны. На выставе можна будзе ўбачаць унікальныя фотаздымкі, дакументы ды іншыя артэфакты з калекцыі гісторыка Ігара Мельнікава. Выстава падрыхтавана пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі.

13515174_1182891865076214_797795317_n