Шатляндыя застанецца ў Еўразвязе?



Урад Шатляндыі будзе дамагацца тэрміновых перамоваў з Бруселем, каб абараніць права рэгіёна застацца ў Еўразвязе, заявіла першы міністр Шатляндыі Нікола Стэрджэн.

Нікола Стэрджэн

Яна абяцала арганізаваць экспертную раду, якая будзе кансультаваць яе па юрыдычных, фінансавых і дыпламатычных пытаннях, пакуль сама Стэрджэн будзе весці перамовы пра сяброўства Шатляндыі ў Еўразвязе.

Акрамя таго, Стэрджэн заявіла, што яе кабінет пагадзіўся пачаць працу над заканадаўствам, якое дазволіць правесці ў Шатляндыі другі рэферэндум аб незалежнасці.

Большасць насельніцтва Шатляндыі на праведзеным рэфэрэндуме пра сяброўства Вялікабрытаніі ў ЕЗ прагаласавалі за тое, каб застацца ў Еўразвязе. Пры гэтым на рэферэндуме ў Вялікабрытаніі ў цэлым перамаглі прыхільнікі „брэксіту”.

Першы рэферэндум аб незалежнасці Шатляндыі быў праведзены ў 2014 годзе. Тады вялікая частка жыхароў рэгіёна прагаласавала за тое, каб застацца ў Вялікабрытаніі.

bbc.com