Выйшаў №3 часопіcа “Беларускі настаўнік”



Выйшаў трэці нумар часопіcа „Беларускі настаўнік”, які выдае Аб’яднанне на карысць дзяцей і моладзі якія вывучаюць беларускую мову „АБ-БА”.

Метадычныя рэкамендацыі, сцэнары заняткаў, мультымедыйныя прэзентацыі ды інтэрв’ю. Усё гэта можна знайсці на старонках часопіса, які, на думку чальца рэдакцыйнай калегіі, настаўніцы Аліны Ваўранюк, важны для ўсіх беларусаў Падляшша:

– Толькі, не ведаю, праз пяць гадоў, праз шэсць, а можа праз дзесяць гадоў можна будзе сказаць ці быў сэнс выдаваць гэты часопіс “Беларускі настаўнік” ці не. Па-мойму, пакуль што сэнс ёсць, гэта таксама патрэбна не толькі настаўнікам, патрэбна нам усім як беларусам, каб паказаць, што мы тут ёсць, робім нешта такое, што гэта асвета. Усё ж такі Беласток паказвае, што заняпаду няма, што гэтых дзяцей усё больш і больш.

Часопіс „Беларускі настаўнік” выходзіць два разы ў год, гэта ўжо трэці нумар выдання.

Аліна Ваўранюк заклікае ўсіх настаўнікаў, цяперашніх і былых, далучацца да стварэння часопіса, і дасылаць свае матэрыялы на электронную пошту аб’яднання АБ-БА, адрас якой, а таксама ранейшыя нумары часопіса, можна знайсці на сайце арганізацыі.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя