Купалле ў Бярозе
Купалле ў беларускіх народных традыцыях адсвяткавалі ў Бярозе на аграсядзібе “Шчодры заяц”.
Большасць удзельнікаў была ў народных строях. Арганізаваў жа свята мастак Мікола Купава, які выступіў у ролі “князя”. Гаспадыня аграсядзібы Марыя Зайцава прыгатавала куццю, якой частавала ўсіх прысутных на свяце. Мікола Купава выступіў з невялічкай прамовай:
– Пачынаем наша свята ў час, калі сонца стаіць у зеніце неба. Калі дзень – самы вялікі ў гэтым годзе, а ноч – самая кароткая. Я віншую ўсіх з гэтым вялікім і нашым традыцыйным святам, якое святкуецца не адну тысячу гадоў.
Удзельнікі свята вадзілі карагод каля вогнішча пад песню “Купалінка”. Закончылася Купалле супольнай вячэрай прысутных на свяце, на якой частаваліся традыцыйнай ежай пад беларускія песні.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя