У Лідзе адбылася паніхіда ў памяць пра загінулых ваяроў пад Воршай



Паніхідай па гетману Канстанціну Астрожскаму ды ўдзельнках бітвы пад Воршай з Лідскага павету адзначылі ў Лідзе 500-годдзе перамогі войска ВКЛ над маскоўскім войскам. Меркавался таксама, што будзе асвечаная мемарыяльная дошка памяці гетмана, але яе адкрыццё перанеслі. Як зазначае кіраўнік раённай суполкі Партыі БНФ Станіслаў Суднік, дошка ўжо ўсталяваная на сцяне царквы:

– У Свята-Георгіеўскай царкве адбылася паніхіда па князях Канстанціну Іванавічу Астрожскаму, Васілію Палубянскаму, па ваяводах Юрыю Мікалаевічу Радзівілу і Івану Сямёнавічу Сапегу. І па ўсіх ваярах, якія загінулі ў той бітве.

Шыльда вырабленая пераважна на сродкі Партыі БНФ ды яе сяброў, асвячэнне і адкрыццё прызначаныя на дзень смерці Канстанціна Астрожскага 11-га верасня.

Astrozski2

Пасля службы ў царкве святкаванне ўгодкаў перамогі лідзяне працягнулі ў нефармальнай абстаноўцы ў час выступу барда Андрэя Мельнікава.

SAMSUNG DIGIMAX A403

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.