Курс еўра знізіўся амаль да 22.000 рублёў
Беларускі рубель на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 27 чэрвеня працягнуў умацоўвацца да еўра.
Згодна са звесткамі біржы, курс даляра ЗША знізіўся на 15 рублёў, або на 0,07%, і склаў 20.036 рублёў.
Курс еўра знізіўся на 110 рублёў (0,49%) да 22.161 рубля.
Курс расейскага рубля вырас на 1,49 рубля (0,49%) да 308,06 рубля.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 40%, а долі даляра ЗША і еўра — 30% кожная.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, на які ўплывае сітуацыя з нафтай на сусветным рынку. У панядзелак цэны на нафту растуць, пакуль трэйдары працягваюць ацэньваць ўплыў рашэння Вялікабрытаніі выйсці з Еўразвяза, якое справакавала абвал на сусветных рынках. Нафта гатунку Brent таргуецца на ўзроўні 49 даляраў за бараль.
На гэтым фоне ў Расеі сярэднеўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 46,99 капейкі, склаўшы 65,0588 рубля.