У Берасці плануюць круглы стол пра малы памежны рух
“Малы памежны рух” – да ўдзелу ў круглым стале пад такой назвай запрашаюць у Берасці. Яго арганізатары – прадстаўнікі партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Мерапрыемства запланавана на 10-га верасня. Расказвае адзін з арганізатараў Аляксандр Храпко:
– Праблема, якая цікавіць многіх жыхароў дадзеных тэрыторый, – як паскорыць прыняццё рашэння беларускіх улад, каб яны падпісалі адпаведныя дакументы. На колькі мы ведаем, з польскага боку ўсе дакументы падпісаныя. І з беларускага боку таксама частка дакументаў падпісана. Засталося падпісаць адзін самы галоўны дакумент.
Прыняць удзел у круглым стале запрашаюць прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці горада, а таксама неабыякавых да тэмы малога памежнага руху грамадзян. Мерапрыемства адбудзецца па адрасу вуліца Вароўскага, д.25, пакой 181. Дадатковую кантактную інфармацыю можна атрымаць па тэлефону +375 33 373 79 37.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота novisa.by