Памяці габрэяў, спаленых у Беластоцкай сінагозе
У Беластоку адзначаюць 75-ю гадавіну спалення немцамі Вялікай сінагогі. 27-га чэрвеня 1941-га года, у першы дзень акупацыі Беластока, немцы сагналі ў сінагогу каля васьмісот чалавек.
У першыя дні фашысцкай акупацыі загінулі дзве з паловай тысячы беластачанаў-габрэяў. Кветкі ля помніка ўсклалі сёння гарадскія і ваяводскія ўлады, а таксама старшыня кіроўнай партыі „Закон і справядлівасць” Яраслаў Качыньскі:
– Уваход нямецкіх войск у Беласток прывёў да жахлівага злачынства. Гэта быў пачатак Халакосту.
Жыхарка Беластока:
– Я памятаю, як палілі Белатсток. Полымя сягала аж да неба!
Прэзідэнт Беластока Тадэвцш Трускаляскі:
– Усе акты ксенафобіі, якія, на жаль, маюць месца і сёння ў публічным жыцці, могуць прывесці да ідэалогіі, якая справакуе такія здарэнні.
Сёння можна паглядзець таксама выставы пра Вялікую сінагогу. А ўвечары адбудзецца паказ фільма пра габрэйскі Беласток ды канцэрт Караліны Ціхай, якая заспявае песні на тэксты габрэйскіх паэтаў з Падляшша. Пачатак канцэрта а 21-й паводле польскага часу ля Беластоцкага асяродка культуры па вуліцы Легіяновай.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара