27-я гадавіна Устаноўчага сходу ТБМ
Дваццаць сем гадоў таму адбыўся Устаноўчы з’езд Таварыства беларускай мовы.
Пра змены ў стаўленні да роднай мовы новага пакалення беларускай улады нашаму карэспандэнту расказаў старшыня ТБМ імя Францішка Скарыны Алег Трусаў:
– Улада ўсё ж такі ўпершыню за 200 гадоў тутэйшая, хоць можа і не да канца беларуская па свядомасці, але этнічна ў асноўным беларуская, у школы беларускія хадзілі. Але гэты савецкі сіндром не ўсе могуць пераадолець. Часы мяняюцца. Зараз да ўлады прыходзяць тыя людзі, якія хадзілі ў маладосці з бел-чырвона-белымі сцягамі. І на раённым узроўні з’явілася шмат прыхільнікаў у розных органах улады, якія ведаюць мову, ведаюць гісторыю. Перспектывы ў нас добрыя.
Шмат якія грамадскія арганізацыі, створаныя на хвалі адраджэння і першых часоў незалежнасці, даўно спынілі існаванне. А ТБМ імя Фанцішка Скарыны, нягледзячы на нялёгкі час, працягвае эфектыўна бараніць правы беларусаў карыстацца роднай мовай ва ўсіх сферах жыцця.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота svaboda.org